РУС БЕЛ ENG

Правілы карыстання бібліятэкай дзяржаўнай установы адукацыі “Рымдзюнская сярэдняя школа”

  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Правілы карыстання бібліятэкай дзяржаўнай установы адукацыі “Рымдзюнская сярэдняя школа” распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, палажэннем аб бібліятэцы ўстановы адукацыі.

1.2. Правілы карыстання бібліятэкай  рэгламентуюць агульны парадак арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэкі, правы і абавязкі бібліятэкі і карыстальніка.                                             

  1. ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

2.1. Права карыстання бібліятэкай маюць навучэнцы, педагагічныя работнікі і іншыя супрацоўнікі ўстановы адукацыі, законныя прадстаўнікі навучэнцаў установы адукацыі.

2.2. Карыстальнікі маюць права:

2.2.1. На бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне, згодна з іх патрэбамі і інтарэсамі.

2.2.2. Бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе і змесце  фондаў бібліятэкі, кансультацыйную дапамогу ў пошуку крыніц інфармацыі.

2.2.3. Бясплатна атрымліваць для часовага карыстання дакументы фонду бібліятэкі.

2.2.4. Атрымліваць доступ да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі.

2.2.5. Прымаць ўдзел у культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкай.

2.2.6. Атрымліваць у часовае карыстанне любы дакумент з фонду бібліятэкі.

  1. ПАРАДАК КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАЙ

3.1. Навучэнцы ўстановы адукацыі запісваюцца ў бібліятэку ў індывідуальным парадку ў адпаведнасці са спісамі класаў, супрацоўнікі ўстановы адукацыі і законныя прадстаўнікі навучэнцаў – па пашпарце або іншым дакуменце, які пацвярджае асобу.

3.2. На кожнага карыстальніка запаўняецца чытацкі фармуляр устаноўленага ўзору. Фармуляр чытача – дакумент, які пацвярджае факт і дату выдачы карыстальніку выданняў з фонду бібліятэкі і прыёму іх бібліятэчным работнікам.

3.3. Пры запiсе ў бібліятэку карыстальнік павінен быць азнаёмлены з правіламі карыстання бібліятэкі.

3.4. На дом дакументы выдаюцца карыстальнікам тэрмінам на 15 дзён. Колькасць экзэмпляраў, выдадзеных адначасова (не лічачы падручнікаў), не павiнна перавышаць пяці.

3.5. Вучэбная, метадычная літаратура выдаецца карыстальнікам на тэрмін навучання ў адпаведнасці з праграмай.

3.6. Выдача вучэбных выданняў навучэнцам ажыццяўляецца работнікам бібліятэкі  з удзелам педагагічных работнікаў.

3.7. Вучэбныя выданні на навучальны год выдаюцца настаўнікам пачатковых класаў і класным кіраўнікам, якія:

3.7.1. Атрымліваюць выданні ў бібліятэцы, выдаюць навучэнцам і арганізуюць рамонт і здачу іх у канцы навучальнага года.

3.7.2. Выстаўляюць  адзнаку стану выдання ў спецыяльнай графе ў пачатку і ў канцы навучальнага года.

3.7.3. Запаўняюць журнал выдачы вучэбных выданняў і вядуць яго на працягу навучальнага года.

3.7.4. Ажыццяўляюць кантроль за захаванасцю, праводзяць гутаркі, конкурсы па выхаванню беражлівых адносін да кнігі.

3.8. Выдача вучэбных выданняў асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія навучаюцца ў класах інтэграванага навучання і выхавання, ажыццяўляецца з фондаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі педагагічным работнікам, які назначаецца загадам дырэктара ўстановы адукацыі.

3.9. Навучэнцам, якія рыхтуюцца да паступлення ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі, на працягу навучальнага года могуць дадаткова выдавацца вучэбныя выданні (пры наяўнасці) па фармуляры чытача.

3.10. Чарговая выдача дакументаў з фонду бібліятэкі чытачу адбываецца толькі пасля вяртання ўзятых ім раней дакументаў, тэрмін карыстання якімі скончыўся.

3.10.Рэдкія і каштоўныя кнігі, альбомы, адзіныя асобнікі даведачных выданняў, электронныя дакументы на дом не выдаюцца.

3.11.Колькасць дакументаў фонду, якія выдаюцца для работы з імі ў межах бібліятэкі, не абмяжоўваецца.

  1. АДКАЗНАСЦЬ І АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

4.1. Выконваць правілы карыстання бібліятэкі.

4.2. Беражліва адносіцца да фонду бібліятэкі.

4.3. Пры выбыцці з установы адукацыі карыстальнік абавязаны вярнуць усе дакументы з фонду,  якія лічацца за ім  ў бібліятэке.

4.4. Карыстальнік абавязаны:

4.4.1.Вяртаць узятыя ім дакументы з фонду ва ўстаноўленыя бібліятэкай тэрміны.

4.4.2.Не выносіць з памяшкання бібліятэкі дакументы без запісу ў прынятых бібліятэкай формах уліку.

4.4.3.Беражліва ставіцца да фонду бібліятэкі (не рабіць у кнігах паметак, падкрэсліванні, не вырываць і не загінаць старонкі і інш.).

4.4.4.Захоўваць ў бібліятэке цішыню, не парушаць парадак расстаноўкі кніг на паліцах адкрытага доступу да фонду.

4.4.5.Штогод ў пачатку навучальнага года праходзіць перарэгістрацыю.

4.5.Карыстальнік, які згубіў дакументы з фонду бібліятэкі або які нанёс яму незаменны ўрон, абавязаны замяніць яго адпаведна такім жа (у тым ліку і копіяй ў вокладцы) або прызнаным бібліятэкай раўназначным. Пры страце, пашкоджанні электроннага носьбіта (дыска) карыстальнік павінен прадаставіць новы электронны носьбіт (дыск), а ўстанова адукацыі – забяспечыць запіс адпаведнай інфармацыі на дадзены носьбіт.

4.6.За згубу дакумента з фонду бібліятэкі або нанясенне яму незаменнай шкоды непаўналетнім чытачом адказнасць нясуць яго законныя прадстаўнікі.

4.7. Карыстальнікі, якія парушылі правілы карыстання бібліятэкай, могуць быць пазбаўлены права карыстання на тэрмін 1 месяц. За асаблівыя парушэнні, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам, карыстальнікі нясуць адміністрацыйную, грамадзянска-прававую ці крымінальную адказнасць.

 

  1. АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭКІ ПА АБСЛУГОЎВАННЮ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

бібліятэка абавязана:

5.1. Абслугоўваць карыстальнікаў бібліятэкі ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з правіламі карыстання бібліятэкі.

5.2. Ствараць і падтрымліваць камфортныя ўмовы для працы чытачоў у бібліятэке.

5.3. Не выкарыстоўваць звесткі аб карыстальніках, іх інтарэсах у іншых мэтах, акрамя навуковых і бібліятэчна-вытворчых.

5.4. Даваць поўную інфармацыю карыстальнікам бібліятэкі аб наяўнасці дакументаў у фондзе, сістэматычна інфармаваць іх аб  дакументах, якія паступілі.

5.5. Аказваць дапамогу карыстальнікам ў выбары неабходнай літаратуры.

5.6. Прадастаўляць карыстальнікам (чытачам) магчымасць карыстання каталогамі, бібліяграфічнымі і інфармацыйнымі рэсурсамі.

5.7. Сістэматычна сачыць за своечасовым вяртаннем у бібліятэку дакументаў з фонду.

5.8. Забяспечыць рэжым работы ў адпаведнасці з патрэбамі ўстановы адукацыі.

5.9. Забяспечыць захаванасць і рацыянальнае выкарыстанне  фонду бібліятэкі, стварыць неабходныя ўмовы для захоўвання дакументаў.