РУС БЕЛ ENG

Музей "Крыніцы памяці"

Музей «Крыніцы памяці”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Рымдзюнская сярэдняя школа”

аг.Рымдзюны, вул.Цэнтральная, д.59, Астравецкі раён

Профіль музея: агульнагістарычны

        Музей распачаў сваю работу са студзеня 2023 года. У аснову яго экспазіцый леглі матэрыялы, назапашаныя вучнямі і педагогамі школы на працягу больш як 15 год. Асноўнымі накірункамі дзейнасці былі і застаюцца наступныя:

вывучэнне побыту нашых продкаў на падставе этнаграфічных прадметаў быту канца 19 - першай паловы 20 стагоддзя;

вывучэнне мясцовых матэрыялаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, сустрэчы з працаўнікамі тылу, догляд за магіламі ветэранаў, магілай невядомага салдата;

знаёмства з біяграфіямі мясцовых прадстаўнікоў творчых прафесій (ткацтва, жывапіс, скульптура, літаратура і пад.);

знаёмства з людзьмі краю – працаўнікамі сельскай гаспадаркі, вывучэнне гісторыі станаўленя калгасаў;

арганізацыя даследчай дзейнасці вучняў на падставе музейных прадметаў.

         У музейных фондах налічваецца амаль 500 музейнх прадметаў, у т.л. асноўнага – больш за 330 экземпляраў.

         Найбольш каштоўныя:

Прадмет

год

Аўсвайс нямецкі

1943

Кніжка чырвонаармейца

1953

Рэгістрацыйнае пасведчанне на промысел

1957

Медаль “За победу над Германией”

1946

Школьнае ўведамленне

1939

Чаравікі самаробныя

1966

 

         Экспазіцыі музея:

  1. Ішла вайна народная
  2. Гісторыя краю ў грашовых знаках
  3. У бабулінай хатцы
  4. З гісторыі школы
  5. Зямля любові нашай
  6. Гонар нашага краю
  7. Ткацтва на Рымдзюншчыне – новая экспазіцыя, якая ўзбагацілася вырабамі мясцовых майстрых. Дываны, ручнікі, сурвэткі, нават разьба па дрэве – усё гэта можна ўбачыць у сапраўдным бабуліным куфры. Аздоба экспазіцыі – вытканыя нашай зямлячкай словы гімна беларускай дзяржавы.

Адмыслова праходзяць і экскурсіі па Марыінскай кальварыі – помніку культавага дойлідства 30-х гг.ХХ ст. Яны арганізуюцца як дыстанцыйна – у выглядзе фотарэпартажа ці відэафільма, так і з выездам на мясцовасць.

План работы школьнага музея “Крыніцы памяці” на 2023/ 2024 навучальны год

Дадатак да плана работы музея ў 1 паўгоддзі 2023/2024 навучальнага года (урокі памяці)

22 марта, пятница

Интерактивная музейная книга

подробнее...